Смяротнае ДТЗ. У Кобрынскім раёне двое загінулі, чацвёра пацярпелі

13 октября 2019

Следчы камітэт высвятляе прычыны смяротнага ДТЗ у Кобрынскім раёне. Напярэдадні ў страшнай аварыі загінулі  два чалавекі, пацярпелі трое дзяцей і жанчына. Паводле папярэдняй інфармацыі, аўтамабіль урэзаўся ў спадарожны трактар з цыстэрнай, вылецеў у кювет, некалькі разоў перакуліўся і ўдарыўся ў дрэва. Вадзіцель і пасажыр, які знаходзіўся на пярэднім сядзенні, памерлі на месцы. Траўмы атрымалі трое хлопчыкаў і іх мама - яны шпіталізаваныя. Паведамляецца, што ўсе людзі ў аўто не былі прышпілены рамянямі бяспекі.