Вярхоўная рада Украіны распусціла ЦВК

18 сентября 2019

Поўная перазагрузка ўлады ва Украіне дабралася і да Цэнтральнай выбарчай камісіі. Вярхоўная рада краіны распусціла ЦВК,  які адпрацаваў усяго год з сямі. Папярэднічала галасаванню пададзенае ў парламент прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім прадстаўленне аб датэрміновым спыненні паўнамоцтваў камісіі. У дакуменце адзначаецца, што ЦВК неаднаразова выяўляла неаб'ектыўнасць у азначэнні звестак у аўтабіяграфіі кандыдатаў і палітычную прадузятасць. Доказам прыводзіцца рашэнне аб адмове ў рэгістрацыі 28 кандыдатаў у народныя дэпутаты. Аднак грамадскія арганізацыі Украіны ўспрынялі ініцыятыву Уладзіміра Зяленскага ў штыкі.