Смяротная аварыя

27 января 2021
У такое надвор'е аварыі, на жаль, здараюцца часцей. Сёння ў Мінску каля дзвюдх гадзін ночы на праспекце Дзяржынскага здарылася смяротнае ДТЗ. Паводле інфармацыі Следчага камітэта, 29-гадовая дзяўчына-вадзіцель на Hyundai не справілася з кіраваннем, выехала за межы дарогі і ўрэзалася ў слуп. Атрыманыя траўмы аказаліся несумяшчальнымі з жыццём. Па факце смяротнай аварыі Следчы камітэт праводзіць праверку.