Складаныя ўмовы надвор'я - усё больш ДТЗ у сталіцы

23 ноября 2020

Складаныя ўмовы надвор'я - небяспека на дарозе. Як сведчыць статыстыка, не ўсе вадзіцелі гатовы да хуткага надыходу зімы. За мінулыя выхадныя у Мінску супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі зарэгістравалі 115 дарожна-транспартных здарэнняў.

Няўдалы разварот на МКАД

Так, на ўчастку ўнутранага кальца МКАД сутыкнуліся адначасова тры аўтамабілі. У выніку - адна з машын перакулілася. А ўсё з-за вадзіцеля «Фольксваген – Пола», які вырашыў выканаць разварот у недазволеным месцы. У Дзяржаўтаінспекцыі праінфармавалі, што пацярпелых няма. Абставіны дарожнага здарэння высвятляюць.