Следчы камітэт узбудзіў крымінальную справу па факце смяротнай аварыі ў сталіцы

17 августа 2017

ДТЗ адбылося каля 7-мі гадзін раніцы. На скрыжаванні МКАД з вуліцай Мірашнічэнкі сутыкнуліся таксі "Рэно - Логан" і рэйсавы аўтобус. Як паведамляе ДАІ, легкавое аўто заязджала ў горад, а грамадскі транспарт паварочваў налева на дыспетчарскую станцыю "Зялёны Луг - 6". У момант інцыдэнту ў таксі знаходзіліся 4 чалавекі. Дзяўчына і яшчэ адзін пасажыр загінулі на месцы аварыі, трэці - у бальніцы. 25-гадовы вадзіцель - у рэанімацыі. Паводле інфармацыі СК, за рулём аўтобуса знаходзіўся 51-гадовы шафёр і адзін пасажыр. Яны не пацярпелі. На месцы працуе следча-аператыўная група.