СК завёў крымінальную справу па факце выбуху ў шматпавярховым доме ў Жлобіне

27 октября 2018

Следчы камітэт завёў крымінальную справу па факце выбуху ў шматпавярховым доме ў Жлобіне. Артыкул - "Сумыснае знішчэнне альбо пашкоджанне маёмасці, учыненае агульнанебяспечным спосабам". Паводле інфармацыі МНС, прычынай выбуху бытавога газу магла стаць адкрытая фаерка. Нагадаем, надзвычайнае здарэнне адбылося сёння каля 6 раніцы. Пра пах гары і газу на гарачую лінію МНС паведамілі жыхары будынка. Папярэдне, выбух адбыўся ў аднапакаёвай кватэры на 7-м паверсе. У яе гаспадара - моцныя апёкі ног. Таксама ўдарная хваля знесла сцяну ў суседнім жыллі, дзе спала сям'я. Траўмы атрымаў 27-гадовы мужчына.

Марыя Клязовіч, афіцыйны прадстаўнік УМНС па Гомельскай вобласці: "Працаўнікамі МНС, якія прыбылі да месца выкліку, былі выяўленыя двое пацярпелых. Мужчыны 1990 года нараджэння і 1993 г.н. Яны былі перададзеныя медыкам і шпіталяваныя. З другога пад'езда гэтага шматкватэрнага жылога дома былі эвакуіраваныя 19 чалавек, 5 з якіх дзеці".

Паводле ўдакладненай інфармацыі, таксама да дактароў звярнулася 24-гадовая жонка пацярпелага. У яе выўленыя ўдары. Пасля аказання меддапамогі жанчына і яе муж адпушчаныя дахаты. На месцы здарэння працягвае працу следча-аператыўная група.