Школьніца трапіла пад колы побач з пераходам

17 декабря 2019
Вадзіцель “сітраена” здзейсніў наезд на дзяўчынку ля пешаходнага пераходу. Аўтамабіль рухаўся па вуліцы Напалеона Орды з боку МКАД  і за пешаходным пераходам збіў школьніцу, якая перабягала праезную частку. Дзяўчына перасекла дзве паласы па пешаходным пераходзе і далей пабегла па дыяганалі да прыпынку грамадскага транспарту. Пацярпелая шпіталізавана з траўмамі рознай ступені цяжкасці. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка. ДАІ нагадвае - пераходзіць дарогу трэба толькі ў пазначаных месцах, не скарачаць шлях. Асабліва падчас галалёдзіцы, калі тармазны шлях аўто павялічваецца ў некалькі разоў.