"Кайманы" і беспілотны верталёт – тэхніка вучэнняў “Захад-2017”

13 сентября 2017

"Захад-2017" стартуе заўтра на палігонах Беларусі і трох пляцоўках Расіі. Бранемашыны "Кайман" і разведвальна-ўдарны беспілотны верталёт. Тэхніка, якую ўпершыню паказалі публіцы на выставе Milex, возьме ўдзел у вучэннях "Захад-2017". Нагадаем, раней на авіябазу ў Мачулішчах прыбылі расійскія самалёты і верталёты. Гэта тэхніка авіяцыі Заходняй ваеннай акругі Узброеных Сіл Расіі. Лётчыкаў цёпла і сардэчна прывіталі на беларускай зямлі. "Захад-2017" стартуе ўжо заўтра на палігонах Беларусі і трох пляцоўках Расіі. Колькасць асабовага складу - 12 700 вайскоўцаў. Будзе задзейнічана 370 адзінак бранятанкавай тэхнікі, у тым ліку каля 140 танкаў. Таксама будзе скарыстана да 150 адзінак артылерыі і рэактыўных сістэм залпавага агню, больш за 40 самалётаў і верталётаў.