Сур'ёзная аварыя на Чыгуначнай вуліцы ў Мінску. Шукаюць відавочцаў

26 января 2018

Раніцай вадзіцель "жыгулёў" не справіўся з кіраваннем і выехаў на сустрэчную паласу, дзе ўрэзаўся ў іншую легкавую машыну. Ад моцнага ўдару пацярпеў 25-гадовы шафёр ВАЗа. Яго шпіталізавалі. Следчыя шукаюць відавочцаў аварыі. 

Калі ў вас ёсць інфармацыя па сённяшнім ДТЗ на Чыгуначнай вуліцы ў Мінску, патэлефануеце па нумарах (017) 389 54 06, (033) 333 67 19 або (017) 389 55 55.