Сёння ў судзе пачаліся слуханні ў дачыненні да былога намглавы адміністрацыі Партызанскага раёна

22 сентября 2017

Сёння ў судзе Першамайскага раёна сталіцы пачаліся слуханні ў дачыненні да былога намглавы адміністрацыі Партызанскага раёна Мікалая Петрамовіча. Яму прад'яўлена абвінавачанне адразу паводле некалькіх артыкулаў. Сярод іх "махлярства ў асабліва буйным памеры" і "дача хабару". Матэрыялы крымінальнай справы складаюць больш за 15 тамоў. Пра затрыманне экс-чыноўніка стала вядома ў лютым. Паводле версіі следства, дзяржслужбоўца браў у сваіх знаёмых грошы за дапамогу ў прасоўванні ў чарзе на будаўніцтва жылля, развіцці бізнесу і ў куплі машыны. Як кажуць пацярпелыя, свае абяцанні мужчына не выконваў, а затым і наогул знік. Пасля яго звольнілі з трактоўкай "у сувязі з адсутнасцю на рабочым месцы".