Рыбалка скончылася трагедыяй

13 февраля 2018

38-гадовы мінчанін загінуў на Вілейскім вадасховішчы. Папярэдняя прычына смерці – атручванне чадным газам. Двое сяброў адправіліся на рыбалку, на ноч засталіся ў палатках на вадаёме. Адзін з рыбакоў ноччу абаграваў сваю палатку газавай гарэлкай.

З сярэдзіны студзеня гэта ўжо трэці трагічны выпадак. Падчас абагравання газавай гарэлкай увесь кісларод выгарае, палатка напаўняецца чадным газам. Скрозь сон чалавек яго не адчувае. Спецыялісты раяць не паўтараць такіх памылак і не рызыкаваць жыццём дзеля ўлову.