У Партугаліі бастуюць настаўнікі

19 декабря 2013

Тысячы людзей выказалі свой пратэст супраць палітыкі ўрада ў галіне адукацыі. Выкладчыкі раскрытыкавалі рэформы, якія праводзяцца, у прыватнасці, увядзенне абавязковай атэстацыі. У дадатак да ўжо існуючых катэгорый яна павінна падзяліць настаўнікаў на два класы. Педагогі ўпэўненыя, што ўлады такім чынам плануюць новыя звальненні. У апошні час у краіне з-за крызісу пазбавіліся сваіх працоўных месцаў каля 30 тысяч настаўнікаў.


Яшчэ адна акцыя пратэсту прайшла ў Вене. Аўстрыйскія дзяржслужачыя патрабавалі адмяніць рашэнне аб замарожванні іх зарплат, якія не павышаліся ўжо два гады. Людзі, а гэта больш як 15 тысяч, спецыяльна прыехалі з усёй краіны, каб прыйсці на гэтую дэманстрацыю.