Спрабуючы пазбегнуць адказнасці, наркакур’ер праглынуў псіхатропы

15 января 2021

Мужчыну тэрмінова даставілі ў раённую бальніцу, дзе ўрач-эндаскапіст паспяхова дастаў са страўніка скрутак з крышталічным рэчывам белага колеру. Эксперты вызначылі, што крышталі - гэта параметылэфедрон агульнай вагай 18 грамаў. У МУС паведамілі, што супрацоўнікі наркакантролю спынілі для надгляду легкавы аўтамабіль "фальксваген" у Калінкавіцкім раёне. У салоне знаходзіліся двое мужчын. У момант затрымання адзін нешта праглынуў. Заўважым, кур'ер вельмі рызыкаваў. Бо, трапіўшы ў страўнік, псіхатроп цалкам мог прывесці да трагічнага канца. Следчымі дадзена прававая ацэнка дзеянням мужчын. Узбуджана крымінальная справа па факце незаконнага абароту псіхатропных рэчываў.