Працягваюцца пошукі трох школьнікаў з Віцебска

11 марта 2017

У Беларусі і ў прыгранічных раёнах Расіі працягваюцца пошукі трох школьнікаў з Віцебска. У міліцыю паступаюць тэлефанаванні, што падобных дзяцей бачылі ў розных месцах, гэтая інфармацыя адразу ж правяраецца, але пакуль выйсці на след не ўдаецца.

Яшчэ 7 сакавіка дзеці пайшлі на заняткі, але дамоў так і не вярнуліся. Каця, Цімур і іх васямнаццацігадовы брат Руслан з сабой узялі пашпарты і грошы. Дома пакінулі мабільны тэлефон і запіску. Усе трое са шматдзетнай сям'і. Бацькі, сябры і знаёмыя б'юць трывогу. Дагэтуль незразумела, што падштурхнула дзяцей на такі крок і дзе яны могуць знаходзіцца. Не выключана, што двое падлеткаў і іх паўналетні брат ужо не ў Беларусі. Да работы падключыліся і праваахоўнікі з прыгранічных раёнаў Расіі.