Знойдзены абломкі прапаўшага ля берагоў Шпіцбергена расійскага Мі-8

29 октября 2017

Абломкі прапаўшага ля берагоў Шпіцбергена расійскага Мі-8 знойдзеныя на дне мора на глыбіні дзвесце метраў. Пра гэта паведамілі нарвежскія ратавальнікі. Сёння да іх далучылася МНС Расіі. Нагадаем, верталёт пацярпеў катастрофу ў чацвер. На яго борце было восем чалавек - пяць членаў экіпажа і трое навукоўцаў. Папярэдняя прычына надзвычайнага здарэння - памылка пілатавання.