Прышчэпку дзяўчынцы, якая памерла ў Гродне, зрабілі бельгійскай вакцынай

1 июня 2016

Прышчэпку шасцігадовай дзяўчынцы, якая памерла ў Гродне, зрабілі бельгійскай вакцынай. Пра гэта паведамілі ў Следчым камітэце Беларусі. Узбуджана крымінальная справа па факце неналежнага выканання прафесійных абавязкаў медработнікамі. Прызначаны шэраг экспертыз. Дапытваюцца ўрачы паліклінікі, а таксама пацыенты.

Сяргей Шаршаневіч, афіцыйны прадстаўнік УСК Беларусі па Гродзенскай вобласці: "Упраўленне Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці ўзбудзіла крымінальную справу па факце неналежнага выканання прафесійных абавязкаў медыцынскімі работнікамі па ч. 2 арт. 162 Крымінальнага кодэкса. Следчыя правялі агляд месца здарэння. Падчас яго канфіскаваныя ампулы з вакцынамі, выкарыстаныя ампулы і шпрыцы, а таксама медыцынскія прэпараты з кабінета. Да матэрыялаў крымінальнай справы далучаная для вывучэння ўся медыцынская дакументацыя, фінансава-бухгалтарскія дакументы на атрыманне вакцын".

Уладзімір Лайкоў, галоўны дзяржаўны судова-медыцынскі эксперт па Гродзенскай вобласці: "У рамках экспертызы будзе вывучаная ўся дакументацыя, якая адносіцца да справы. Будзе праведзена вялікая колькасць дадатковых даследаванняў - такіх, як гісталагічныя даследаванні, агульнахімічны аналіз, вірусалагічнае даследаванне і іншыя даследаванні, якія неабходныя будуць для высвятлення прычыны смерці".

Напярэдадні ў гродзенскай дзіцячай паліклініцы № 1 пасля прышчэпкі супраць адзёру, паратыту і краснухі памерла дзіця. Нягледзячы на аказаную медыцынскую дапамогу, дзяўчынка памерла на вачах у маці.