Прысуд па справе ашмянскіх мытнікаў абвешчаны сёння ў Мінску

5 сентября 2017

11 супрацоўнікаў пункта пропуску "Каменны Лог" прызнаныя вінаватымі за атрыманне хабару ў асабліва буйным памеры. Фігуранты атрымалі ад 5 да 11 з паловай гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. Пакаранне яны будуць адбываць у калоніі ўзмоцненага рэжыму. Уласнасць асуджаных, на якую накладзены арышт, пяройдзе ў прыбытак дзяржавы. Некаторыя з фігурантаў часткова пакрылі шкоду.

Нагадаем, Ашмянская мытня з 1 кастрычніка спыніць сваё існаванне, а зона адказнасці пяройдзе пад юрысдыкцыю Гродзенскай рэгіянальнай мытні. Пра гэта напярэдадні заявіў кіраўнік Мытнага камітэта. Паводле слоў Юрыя Сянько, за кошт такой аптымізацыі будзе ўзмоцненая мяжа.