На пажары ў Мінску загінуў мужчына

19 февраля 2018

Узгаранне адбылося на досвітку у адной з пяціпавярховак на вуліцы Кальварыйскай. З трохпакаёвай кватэры выратаваныя жанчына і мужчына. Яны не пацярпелі. З размешчаных вышэй кватэр эвакуіраваны 7 чалавек. Ля дзвярэй адной ў непрытомнасці знойдзены 50-гадовы мужчына. З апёкамі і атручэннем прадуктамі гарэння ён быў шпіталізаваны. Выратаваць яго не ўдалося.

Прычыны ўзгарання высвятляюцца.