Пасольства трымае на кантролі сітуацыю з пацярпелым ад расійскіх футбалістаў беларусам

10 октября 2018

Пасольства Беларусі ў Расіі трымае на кантролі сітуацыю з пацярпелым ад расійскіх футбалістаў беларусам. Віталь Салаўчук знаходзіцца ў бальніцы з чэрапна-мазгавой траўмай. Яму аказваецца неабходнае лячэнне. Паводле слоў медыкаў, самаадчуванне мужчыны нармальнае і яго жыццю нічога не пагражае. Нагадаем, у мінулы панядзелак футбалісты Аляксандр Какорын з "Зеніта" і Павел Мамаеў з клуба "Краснадар", быўшы нецвярозымі, збілі Віталя Салаўчука. Таксама ад рук спартсменаў пацярпелі расійскія чыноўнікі Дзяніс Пак і Сяргей Гайсін. У дачыненні зорак футбола ўзбуджана крымінальная справа паводле артыкула "Пабоі".