Прэзідэнт Беларусі сустрэўся з генеральным сакратаром АДКБ

13 апреля 2015

АДКБ занепакоена спробамі НАТА ўвязацца ў падзеі ва Украіне. Няпростае становішча ў краінах Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка сёння абмеркаваў на сустрэчы  з генеральным сакратаром арганізацыі. Мікалай Бардзюжа выказаў бачанне сітуацыі, якая складваецца на постсавецкай прасторы і, у прыватнасці, у АДКБ. На думку Аляксандра Лукашэнкі, будуць абмеркаваны і іншыя пытанні, якія непасрэдна ўплываюць на стан спраў арганізацыі для таго, каб яна не ператварылася ў чарговы фантом.

Мікалай Бардзюжа таксама далажыў Прэзідэнту аб некаторых прапановах у сферы ваеннага супрацоўніцтва, шэраг з якіх  Кіраўнік беларускай дзяржавы падтрымаў.