Па-ранейшаму небяспечнай застаецца сітуацыя ў лясах вобласці

20 июня 2018
91 узгаранне за апошні час - агонь гаспадарыў на тэрыторыі 200 гектараў. У лясах рэгіёна - трэці клас небяспекі. Самы высокі - пяты - у Валожынскім раёне. У параўнанні з мінулым годам колькасць пажараў значна павялічылася. 28 узгаранняў на 7 гектарах лесу. Асноўная прычына пажараў у лесе - чалавек. Больш дакладна, яго паводзіны і смецце, што ён пакідае пасля сябе. Да нядаўняга часу большую колькасць узгаранняў фіксавалі на поўдні Мінскай вобласці - у Любанскім, Старадарожскім і Салігорскім раёнах. Зараз пажары перамясціліся бліжэй да сталіцы - у Барысаўскі, Валожынскі і Маладзечанскі.