Паменшацца чэргі ў дамы-інтэрнаты псіханеўралагічнага профілю

23 августа 2014
290 месцаў з'явіцца ў другім псіханеўралагічным дыспансеры ў лістападзе гэтага года. Зараз там завяршаецца рэканструкцыя. Гэта дазволіць паменшыць чэргі ў дамы-інтэрнаты псіханеўралагічнага профілю. Што датычыцца медустаноў агульнага тыпу, то там месцаў дастаткова. Але згодна з новымі правіламі, пажылы чалавек, які прадаў або падарыў сваё жыллё менш чым тры гады таму, можа быць змешчаны ў дом-інтэрнат толькі на платнай аснове.

Жанна Рамановіч, старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінскага гарвыканкама: Утрыманства сацыяльнае.Як правіла, калі мы разглядаем матэрыялы справы, мы бачым, што кватэра альбо падораная, альбо прададзеная. І вось, як ні смутна, пажылы чалавек ужо не патрэбны нікому. Дзякуючы зменам у дзеючым заканадаўстве Рэспублікі Беларусь, нормы і правілы ўзмацніліся.

Звяртаюцца мінчане і ў цэнтры сацыяльнага абслугоўвання. Сёлета паслугамі сядзелкі скарысталіся больш чым восем тысяч жыхароў сталіцы.