Начны пажар на вуліцы Дуніна-Марцінкевіча

6 апреля 2015

У сталіцы высвятляюць прычыны начнога пажару ў дванаццаціпавярховым жылым доме на вуліцы Дуніна-Марцінкевіча. Узгаранне адбылося ў кватэры пенсіянера. Ратавальнікаў выклікалі суседзі. Гаспадар не пацярпеў, але, як аказалася, знаходзіўся ў нецвярозым стане. Закурана кватэра, пашкоджана кухня, дзе і ўзнік пажар. Адна з версій узгарання – неасцярожнасць пры курэнні і абыходжанні з агнём.