Начная пагоня ў Мінску

18 июля 2018

Малады чалавек на "опелі" ўцякаў ад ДАІ і загінуў пасля сутыкнення з асвятляльнай мачтай. Каля трох гадзін ночы супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі заўважылі неадэкватныя паводзіны на дарозе аднаго з аўто. Машына ехала па праспекце Машэрава і не спынілася перад пешаходным пераходам на чырвоны сігнал святлафора. Дарожныя міліцыянеры пачалі пераследаванне і ўвесь час з дапамогай гучнай сувязі, светлавой і гукавой сігналізацыі патрабавалі спыніцца. 21-гадовы вадзіцель “опеля” ў выніку на вуліцы Даўгабродскай не зладзіўся з кіраваннем і ўрэзаўся ў слуп. Загінуў на месцы, а чацвёра пасажыраў былі шпіталяваныя, зараз у бальніцы застаецца толькі адзін. Праводзіцца праверка.