Непатушаная цыгарэта ледзь не стала прычынай трагедыі ў Мінску

19 октября 2015

Жыхароў шматпавярхоўкі на Заслаўскай эвакуіравалі з полымя ратавальнікі. Узгаранне ўбачылі суседзі з дома насупраць. Пакой гарэў у кватэры на восьмым паверсе. На падлозе ратавальнікі знайшлі мужа і жонку ў непрытомнасці. Пацярпелыя ў бальніцы - у іх атручванне алкаголем і чадным газам. Мужчына яшчэ атрымаў моцныя апёкі.

Ноччу полымя ахапіла і драўляны дом у завулку Веснінка. Пра здарэнне ў службу 101 паведамілі выпадковыя відавочцы. Нягледзячы на тое што прыватны дом лічыцца нежылым, ратавальнікі знайшлі пад абломкамі даху целы трох чалавек. Падрабязнасці высвятляюцца.