Выхад у чвэрцьфінал US Open для Вікторыі Азаранкі адкладаецца

3 сентября 2013

Выхад у чвэрцьфінал турніру серыі Вялікага шлема US Open для Вікторыі Азаранкі адкладаецца. Матч чацвёртага круга паміж беларускай і сербкай Ганнай Іванавіч пераняслі праз дождж на сённяшні вечар. Супрацьстаянне павінна пачацца ў 18 гадзін па беларускім часе. Адзначым, што пакуль саперніцы прайгралі на турніры па адным сэце. У 1/4 пераможніцу пары Азаранка - Іванавіч ужо чакае славачка Даніэла Хантухава.