Недалёка ад Смалявіч перакуліўся МАЗ

23 ноября 2016

Недалёка ад Смалявіч перакуліўся МАЗ - вадзіцель загінуў на месцы. 46-гадовы аўтаўладальнік рухаўся ў напрамку Брэста, ён не справіўся з кіраваннем і наехаў на бар'ерную агароджу. У выніку аўтамабіль перакуліўся на раздзяляльную паласу. Машына рамянямі бяспекі не была абсталяваная – мужчына памёр на месцы. Па факце здарэння праводзіцца праверка. Дарэчы, толькі за апошнія суткі на дарогах Мінскай вобласці загінулі 3 чалавекі. Нагадаем, Дзяржаўтаінспекцыя да канца месяца праводзіць пільны агляд тэхнічнага стану транспартных сродкаў і стапрацэнтнай бяспекі дзяцей у аўтамабілі.