Напярэдадні ў Чэрвеньскім раёне здарылася аварыя

10 мая 2018

Ноччу вадзіцель-бяспраўнік рухаўся ў напрамку трасы Мінск - Магілёў, на павароце не справіўся з кіраваннем, зляцеў з дарогі і ўрэзаўся ў жылы дом. 33-гадовы вадзіцель загінуў на месцы. Пасажыр з рознымі траўмамі шпіталізаваны. Абодва былі не прышпілены рамянямі бяспекі.