На Слуцкай трасе мікрааўтобус ўрэзаўся ў фуру

1 октября 2019

Cур'ёзная аварыя на Слуцкай трасе. Мікрааўтобус на высокай хуткасці ўрэзаўся ў фуру. Яна стаяла на дарозе з уключанай светлавой сігналізацыяй. Ад моцнага удару мікрааўтобус перакуліўся, а вадзіцеля выкінула з салона. Вадзіцель грузавіка, які ў момант аварыі рамантаваў аўто, апынуўся пад машынай. Абодва мужчыны з траўмамі шпіталізаваны.

А ў сталіцы сутыкнуліся Tesla і "жигули". Вадзіцель апошняга аўто не ўступіў дарогу пры левым павароце. У гэтай аварыі ніхто не пацярпеў, аднак ДТЗ хутка трапіла ва ўсе стужкі навін.