На Скідальскім цукровым камбінаце адбылася ўспышка пылапаветранай сумесі

25 февраля 2017

Пяць чалавек у рэанімацыі, пашкоджаны будынак і дэфармаваная шахта ліфта. Надзвычайнае здарэнне адбылося каля гадзіны ночы ў цэху пакавання і фасоўкі прадукцыі. Успышка адбылася ў галерэі, якая злучае цэх і ліфтавую вежу. Зараз тэхналагічны працэс на прадпрыемстве спынены. На месцы здарэння працуе Следчы камітэт і спецыялісты Камітэта судовых экспертыз.

Сяргей Шаршаневіч, афіцыйны прадстаўнік УСК Беларусі па Гродзенскай вобласці: "У мэтах устанаўлення фактычных акалічнасцяў здарэння дапытваюцца кіраўнікі, працаўнікі прадпрыемства. Даследуецца дакументацыя па ахове працы і тэхніцы бяспекі, а таксама тэхналагічная дакументацыя па цэху, у якім адбылася ўспышка пылапаветранай сумесі".

Пацярпелыя - гэта 5 працаўніц прадпрыемства ва ўзросце ад 42 да 54 гадоў - знаходзяцца ў рэанімацыі Гродзенскай клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі. Таксама для аказання дапамогі і кансультацыі ў Гродне знаходзіцца група ўрачоў з мінскіх клінік. Стан пацыентаў пакуль характарызуецца як цяжкі. Узбуджана крымінальная справа па факце халатнасці. Усе падрабязнасці вечарам у "Панараме".