На пажары ў Лагойскім раёне загінулі два мужчыны

4 декабря 2014

У Плешчаніцах апоўначы загарэлася бытавое памяшканне, што належыць адной з будаўнічых кампаній. На месца здарэння тэрмінова прыбылі ратавальнікі. Майстэрня і драўляны гаспадарчы будынак гарэлі адкрытым полымем. Агонь патушылі аператыўна, а вось выратаваць людзей, якія знаходзіліся ў памяшканні, не ўдалося. Прычыны надзвычайнага здарэння зараз высвятляюцца.