Малакавоз урэзаўся ў машыну дарожнікаў

6 апреля 2016

Сутыкнуліся два грузавікі, двое пацярпелых. Сёння на ўездзе ў Мінск на Магілёўскім напрамку малакавоз ўрэзаўся ў машыну дарожнікаў. Цыстэрна перакулілася. Шафёра з салона давялося даставаць ратавальнікам. З траўмай нагі ён шпіталізаваны. Дапамога медыкаў спатрэбілася і рабочаму. Ён убачыў, як на яго едзе машына, і ў момант аварыі адскочыў, але ўпаў і атрымаў траўму. Другі шафёр, які знаходзіўся ў кабіне МАЗа, пацярпеў менш.

Паводле слоў інспектараў, магчыма, перад малакавозам быў яшчэ адзін грузавік, вадзiцель якога не паспеў перастроіцца, як убачыў дарожнікаў, і таму адбылося сутыкненне.