Легкавое аўто і таксі сутыкнуліся сёння ў Мінску

24 января 2020
Легкавое аўто і  таксі сутыкнуліся сёння ў сталіцы! ДТЗ здарылася на  скрыжаванні  Даўгінаўскага тракта і вуліцы Арлоўскай. Вадзіцель "пежо"  парушыў правілы  праезду скрыжаванняў і не саступіў дарогу аўтамабілю  "мазда", які рухаўся па галоўнай дарозе. У выніку аварыі пашкоджаны аўтамабілі. Пацярпелых няма.

ДТЗ на вуліцы Язмінавай


Яшчэ адно сутыкненне адбылося на вуліцы  Язмінавай. Вадзіцель аўтамабіля "Дача-Логан"  рухаўся ў крайняй правай паласе і  не выканаў  патрабаванні  святлафора. Падчас развароту адбылося сутыкненне са "шкодай". У выніку аўтамабілі атрымалі  механічныя пашкоджанні. У гэтай аварыі таксама ніхто не пацярпеў.