Буйное дарожна-транспартнае здарэнне ў сталіцы

30 марта 2016

На скрыжаванні вуліц Бельскага і Прытыцкага чатырохпалосную дарогу не падзялілі аўтамабілі "аўдзі" і "пежо". Паводле папярэдніх звестак, жанчына за рулём "пежо" паварочвала налева, у гэты час у бок хетчбэка ўрэзаўся "аўдзі". Удар прыйшоўся на дзверы.

Дзмітрый Правалёнак, старшы інспектар ДПС АДАІ Фрунзенскага РУУС г. Мінска: "Аўтамашына "пежо" здзяйсняла паварот налева. На які сігнал святлафора, мы пакуль які ўстанаўліваем, апытваюцца сведкі. Таму пасля правядзення праверкі будзе прынята адпаведнае рашэнне".

У выніку ДТЗ шпіталяваная сям'я, якая ехала ў "пежо" - жанчына-вадзіцель, яе муж і паўгадовае дзіця. Сур'ёзных траўм ніхто не атрымаў. Вадзіцель "аўдзі" з пасажырам не пацярпелі. Акалічнасці высвятляюцца.