Буйная партыя гашышу канфіскавана ў літоўскага перавозчыка

26 марта 2019

Буйны канал пастаўкі наркотыкаў на тэрыторыю ЕАЭС  перакрылі беларуская міліцыя сумесна з мытняй. Размова пра 130 кілаграмаў гашышу і 10 кілаграмаў экстазі. Спецыялісты адзначаюць - гэта самая буйная партыя гашышу з пачатку года. Што датычыцца экстазі, больш маштабных аб'ёмаў беларускія праваахоўнікі  яшчэ не канфіскоўвалі. Вядома, што цяжкагруз у пункт пропуску прыбыў напярэдадні. За рулём знаходзіўся 52-гадовы жыхар Літвы. Паводле   дакументаў перавозчык вёз лекі  ў Расію. Але ў машыне мытнікі знайшлі схованку, на яе дэмантаж спатрэбілася амаль 5 гадзін. 

Эдуард Даніловіч, начальнік галоўнага ўпраўлення  Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі: "Наркатычныя рэчывы знаходзіліся ў спрэсаванай поліэтыленавай упакоўцы, абкручаныя скотчам. У выніку са схованкі дасталі  парадку 140 брыкетаў з асабліва небяспечным наркатычным сродкам - гашышам. А таксама 4 пакеты з псіхатропнымі рэчывамі экстазі ў выглядзе таблетак  парадку 20 тысяч штук. Агульная вага наркатычных рэчываў і псіхатропных сродкаў склала больш за  140 кілаграмаў".

Генадзь Казакевіч, начальнік ГУНіСГЛ  крымінальнай міліцыі МУС Беларусі: "Калі за мінулы год увогуле  ўсімі зацікаўленымі канфіскавана  больш за тону наркотыкаў і псіхатропаў, то за няпоўныя тры месяцы гэтага года - больш  за 270 кілаграмаў наркотыкаў і псіхатропаў. І мы гаворым пра тыя наркотыкі і псіхатропы, якія прызначаліся для спажывання ўнутры  краін, так і для зелля, якое транзітам праз нас ішло ў расійскім кірунку. Варта разумець, большая  частка вяртаецца рээкспартам".

Кошт канфіскаванай  партыі - парадку  двух з паловай мільёнаў долараў. Па дадзеным факце ўжо ўзбудзілі крымінальную  справу. Вадзіцель затрыманы. Адзначым, толькі сёлета праваахоўнікі ўжо спынілі 9 каналаў пастаўкі наркотыкаў у краіну.