Ва ўсіх абласцях краіны пачаўся месяц добраўпарадкавання тэрыторый

19 марта 2016

Навесці парадак пасля зімы. Ва ўсіх абласцях краіны пачаўся месяц добраўпарадкавання тэрыторый. У кожным раёне камунальнікі і самі жыхары прыбіраюць смецце ў дварах, парках, скверах, аднаўляюць абсталяванне на дзіцячых пляцоўках.

А ў Салігорску паспяхова працуе сістэма тэрытарыяльнай адказнасці. За кожнай вуліцай замацавана прадпрыемства. Такая практыка дазваляе хутка рэагаваць на змяненні надвор'я і аператыўна наводзіць парадак ва ўсіх частках горада.

Каб навесці парадак у дварах, усіх ахвотнікаў чакаюць на суботніках. Далучыцца да ўборкі запрашаюць і эколагі. Чацвёрты год валанцёры падтрымліваюць міжнародную акцыю "Зробім" - прыбіраюць месцы стыхійных звалак, зоны адпачынку ў гарадах, лясы, пляжы і берагі вадаёмаў.