Самыя яркія фестывальныя імгненні "Славянскага базару" за мінулыя дзесяцігоддзі

24 мая 2023

Самыя яркія фестывальныя імгненні "Славянскага базару" за мінулыя дзесяцігоддзі. Усе эмоцыі - на фота. Экспазіцыя чакае ў мінскім гандлёвым цэнтры "Сталіца". 24 фотакадры пераносяць у фестывальную атмасферу і запрашаюць на "Славянку", якая стартуе практычна праз месяц.

Узгадаць моманты міжнароднага фестывалю прыехалі зоркі беларускай эстрады, якія ў розныя гады ўдзельнічалі ў конкурсных і канцэртных праграмах. Яны выступілі ў святочным канцэрце.

Фотавыстава - гэта унікальная металічная канструкцыя, якая імітуе сцэнічную арку галоўнай сцэны летняга амфітэатра. У гэтым годзе легендарнай канцэртнай пляцоўцы "Славянскага базару ў Віцебску" спаўняецца 35 гадоў. "Імгненні фестывалю" можна будзе ўбачыць да 23 чэрвеня, потым фотапраект адправіцца на пляцоўку павільёна Беларусі ў ВДНГ у Маскве.