З-за пажару на сталічнай вуліцы Лынькова эвакуіравалі 27 чалавек

16 мая 2016
27 чалавек, у тым ліку дваіх дзяцей, эвакуіравалі з-за пажару на сталічнай вуліцы Лынькова. Узгаранне адбылося ноччу ў складскім памяшканні гастранома, што размешчаны на першым паверсе жылога дома. Ратавальнікі хутка ліквідавалі пажар, аднак з-за моцнага задымлення супрацоўнікі МНС эвакуіравалі жыхароў двух пад'ездаў дома. Ніхто не пацярпеў. Прычынай узгарання стала кароткае замыканне электраправодкі халадзільнага абсталявання