Густы туман мог стаць прычынай аварый

28 декабря 2017

Густы туман мог стаць прычынай дарожна-транспартнага здарэння ў вёсцы Бальшавік Мінскага раёна. Вадзіцель аўтамабіля ВАЗ - бяспраўнік - не справіўся з кіраваннем і сутыкнуўся з мачтай вулічнага асвятлення. Пасажыра з салона аўто вызвалялі ратавальнікі. Ён разам з вадзіцелем знаходзіцца ў рэанімацыі абласной бальніцы.

І яшчэ адно ДТЗ. На Мінскай кальцавой Mercedes сёння ўрэзаўся ў грузавік. Вадзіцель аўтамабіля ГАЗ спыніўся і выставіў аварыйны знак, які своечасова не заўважыў вадзіцель мікрааўтобуса. Ён атрымаў сур'ёзныя траўмы ног. Ад удару кабіна аўтамабіля дэфармавалася. 30-гадовы мужчына дастаўлены ў бальніцу. Рух на гэтым участку дарогі быў часова ўскладнены.