Дзяржінспектары затрымалі падазроных у абарачэнні наркотыкаў

4 ноября 2019
У Калінкавіцкім раёне інспектары прыродааховы затрымалі траіх жыхароў Мазыра. Спачатку іх падазравалі  ў нелегальным паляванні, але пазней высветлілася, што маладыя людзі зараблялі незаконным абарачэннем наркотыкаў. Паведамляецца, што абаронцы флоры і фаўны  заўважылі ў лясных угоддзях аўтамабіль. Машына выклікала падазрэнне таму, што ехала з боку Палескага запаведніка. Гэты заказнік карыстаецца попытам у браканьераў. 

Вольга Грамовіч, спецыяліст па сувязях з грамадскасцю Дзяржінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Беларусі: "Аўтамабіль вырашылі спыніць для праверкі. Машына быццам бы спынілася, але як толькі вадзіцель  Skoda ўбачыў, што насустрач яму ідзе чалавек у форме, ён даў задні ход, выехаў на дарогу і на вялікай хуткасці стаў уцякаць. Зразумела, што ёсць нейкае парушэнне. Інспектары сталі праследаваць аўтамабіль. Нядоўга доўжылася гэта праследаванне. Даволі хутка яны гэты аўтамабіль абагналі і прымянілі прымусовыя меры спынення". 

Падчас пагоні з акна машыны ўцекачы выкінулі скрутак. Разам з падазронымі інспектары вярнуліся на месца, дзе маладыя людзі пазбавіліся ад доказу. Паводле заключэння экспертаў, у пакеце знаходзілася  звыш 60 грамаў марыхуаны. У адносінах да затрыманых узбуджана крымінальная справа.