У беларускай сталіцы праходзіць з'езд славістаў

21 августа 2013

Беларуская сталіца прымае навукоўцаў-славістаў з усяго свету. Сёння знакамітыя акадэмікі, аўтары шматтомных выданняў па культуры, гісторыі і фальклоры славянскіх народаў сабраліся ў канцэртнай зале Мінск. Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне ўдзельнікам форуму. На з'ездзе прадстаўлена 35 краін, у тым ліку, неславянскіх - прыехалі дэлегацыі з Японіі, Аўстраліі, Італіі, Іспаніі. Юбілейны з'езд праходзіць менавіта ў Беларусі ў знак прызнання дасягненняў нашай краіны ў галіне культурнага яднання братэрскіх народаў.


Уладзімір Гусакоў, намеснік старшыні Прэзідыума НАН Беларусі, старшыня арганізацыйнага камітэта XV Міжнароднага з'езду славістаў: З'езды праходзяць раз у пяць гадоў. Мы вельмі дбайна рыхтаваліся, мы хацелі б, каб Беларусь была прадстаўленая годна, каб усе дэлегацыі пераканаліся, што ў нас вельмі багатая спадчына. У нас свая культура, традыцыі, літаратура. Мы ўсе гэтыя кірункі хочам паказаць калегам.


Навуковы форум прадоўжыцца ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце. Шэсць дзён будуць праходзіць дыскусіі па моўнай інтэграцыі, ролі гістарычных асоб у развіцці славянскай культуры, праблемах славістыкі. Акрамя выступленняў і круглых сталоў, адкрываецца і выстава славістычнай літаратуры. Госці прывезлі з сабой свае працы - гэтыя выданні застануцца ў нашай краіне і пасля XV Міжнароднага з'езду.