Генпракуратура ўзбудзіла крымінальную справу ў дачыненні службовых асоб "Мотар Січ"

15 мая 2018

Гэтая ўкраінская кампанія рэалізоўвала інвестпраект на Аршанскім авіярамонтным заводзе. Вынікам дзейнасці стала прычыненне кіраўнікамі шкоды заводу ў асабліва буйным памеры, а таксама істотнай шкоды яго інтарэсам. Да таго ж, ведамства выявіла перавышэнне службовых паўнамоцтваў, якое пацягнула цяжкія наступствы. Пад следства таксама трапіў і былы гендырэктар Аршанскага авіярамонтнага завода Вячаслаў Багуслаеў. Украінскаму фундатару належыць каля 60% акцый Аршанскага авіярамонтнага завода. Аператыўнікі агледзелі офісы прадстаўніцтва "Мотар Січ" у Беларусі і канфіскавалі шэраг дакументаў. Для арганізацыі папярэдняга расследавання матэрыялы накіраваныя ў Следчы камітэт. Нагадаю, гэтая праблемная тэма была паднятая ў праграме "Галоўны эфір" у красавіку.