Двайная аварыя - прычына сённяшняга затору на МКАД

19 декабря 2016

Не паспеў затармазіць вадзіцель "рэно", калі паток пачаў зніжаць хуткасць і ўрэзаўся у "фольксваген". Аварыйныя знакі на дарозе і светлавую сігналізацыю не заўважыў вадзіцель МАЗа. Ад удару легкавушку адкінула на абочыну, а грузавік прабіў раздзяляльную агароджу і апынуўся на сустрэчнай паласе. Вадзіцель "рэно" шпіталізаваны, астатнія ўдзельнікі аварыі не траўміраваны.
Удзельніку яшчэ аднаго дарожна-транспартнага здарэння на Мінскай кальцавой спатрэбілася дапамога ратавальнікаў. На 48-ым кіламетры МКАД сутыкнуліся "опель" і "фольксваген". Адзін з вадзіцеляў вылецеў у кювет. Абодва шпіталізаваныя. Як паказаў медыцынскі агляд, у крыві вадзіцеля "опеля" выяўлена больш за дзве праміле алкаголю.