Два чалавекі загінулі на пажары ў Чэрвені

25 января 2016

Паведамленне аб узгаранні будынка на пульт МНС паступіла каля апоўначы. У адным з пакояў ратавальнікі знайшлі гаспадара дома - 48-гадовага мужчыну і яго 47-гадовую сужыцельку без прыкмет жыцця. Па словах суседзяў, загінуўшыя злоўжывалі спіртным і курэннем. Верагодная прычына пажару - парушэнне правілаў эксплуатацыі печы.

І яшчэ адно ўзгаранне драўлянага дома адбылося у вёсцы Ніўкі Лагойскага раёна. У выніку знішчаны дах і ўнутраная аддзелка будынка. Акрамя гэтага, з апёкамі першай і другой ступеняў шпіталізаваны гаспадар дома. Прычыны ўзгарання высвятляюцца.