Два чалавекі загінулі на пажары ў Бабруйскам раёне

4 мая 2020
На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група. Дакладная прычына здарэння яшчэ высвятляецца. Паведамленне аб узгаранні дачнага дома паступіла ўначы. Калі на месца прыехалі ратавальнікі, стыхія захапіла будынак. Дах абрушыўся. Пазней пад канструкцыямі выявілі два целы. Паводле папярэдняй інфармацыі следчых, гэта 63-гадовы гаспадар жылля і яго таварыш.