У Мінску і Мінскай вобласці актывізаваліся кляшчы

3 июня 2017

З пачатку сезона па дапамогу да ўрачоў звярнуліся 120 чалавек, з іх 40 дзяцей. Як правіла, "сустрэчы з крывасмокамі" адбываюцца ў лесе. Таму падчас прагулак варта прадумваць засцерагальнае адзенне. Кляшчы - пераносчыкі такіх небяспечных захворванняў, як інфекцыйны лайм-барэліёз і нават смяротны энцэфаліт. Каб выключыць такія дыягназы, спецыялісты правяраюць насякомае ў лабараторыі санэпідэмстанцыі, а пацыентам тэрмінова назначаюць прапіць курс антыбіётыкаў пасля ўкусаў.

Напярэдадні масавага сезона адпачынку энтамолагі, біёлагі і гігіеністы правялі праверкі. Ад кляшчоў ужо апрацавалі зялёныя зоны дзіцячых лагераў вобласці. Зараз пад кантролем лесапаркавыя тэрыторыі.