ДТЗ з удзелам нецвярозага вадзіцеля

27 января 2021
І яшчэ адно ДТЗ здарылася ў сталіцы сёння днём. Два легкавыя аўтамабілі сутыкнуліся на вуліцы Багдановіча (у раёне станцыі метро "Няміга"). Вадзіцель  Mercedes-Benz ехаў з боку вуліцы Янкі Купалы ў напрамку праспекта Пераможцаў  і ажыццявіў наезд на аўтамабіль Ford. Пацярпелых няма. Пры гэтым медыцынскі агляд паказаў: вадзіцель Mercedes-Benz быў у стане алкагольнага ап'янення. У дачыненні да мужчыны складзены некалькі пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях.  Толькі за мінулы год у сталіцы зарэгістравана  16 ДТЗ з удзелам нецвярозых. У выніку аварый 2 чалавекі загінулі, 21 атрымаў розныя траўмы.