ДТЗ з удзелам байкераў пачасціліся

3 апреля 2020
Матыцыклісты выехалі на сталічныя дарогі і ў зводках аўтаінспекцыі  пачасціліся аварыі з іх удзелам. У тым ліку і ў Маскоўскім раёне. Таму ў гэтыя дні дарожная міліцыя  пільна сочыць за  аматарамі  двухколавага транспарту. Інспектары ДПС працуюць з матацыклістамі,  нагадваюць правілы, правяраюць тэхнічны стан байка і неабходную экіпіроўку.
Акрамя таго, каб прыцягнуць да сябе ўвагу на дарозе, байкерам рэкамендуюць рухацца з пастаянна уключаным блізкім святлом фар. Таксама ўладальнікам мотатэхнікі неабходна паклапаціцца аб своечасовай рэгістрацыі сваіх транспартных сродкаў.