ДТЗ з беларускімі турыстамі пад Псковам. Аўтобус мог перавярнуцца з-за дрэнных умоў надвор’я

30 декабря 2019
Мы працягваем сачыць за сітуацыяй з беларускімі турыстамі пасля аварыі аўтобуса, якая здарылася пад Псковам гэтай ноччу. Пасажырскі транспарт мог перавярнуцца з-за дрэнных умоў надвор’я. Менавіта яны, паводле папярэдняй версіі,  справакавалі дарожна-транспартнае здарэнне. Хоць дарожнікі пераконваюць, што траса была апрацаваная супрацьгалалёднымі матэрыяламі. 

Дар'я Чысцякова, прэс-сакратар УМВД Расіі па Пскоўскай вобласці: "Усталявана, што транспартны сродак належыць прыватнаму ўнітарнаму прадпрыемству, зарэгістраванаму на тэрыторыі РБ. Мэта паездкі - экскурсія. Сярод шпіталізаваных ёсць трое дзяцей, гэта дзяўчынкі 2006, 2010 і 2008 года нараджэння". 

Аўтобус з беларусамі перакуліўся пад Псковам


Аўтобус ехаў на экскурсію ў Санкт-Пецярбург. У салоне знаходзілася 52 грамадзяніны Беларусі. За рулём аўтобуса  47-гадовы вадзіцель, ён быў цвярозы. 7 чалавек шпіталізавалі ў Пскоўскую абласную бальніцу, адна пацярпелая - у рэанімацыі. Большасць выратавалі рамяні бяспекі. 

Пацярпелых у ДТЗ пад Псковам перавязуць у беларускія клінікі


Пацярпелых могуць ужо ў найбліжэйшы час перавезці ў клінікі на радзіму. Праўда, тэрміны будуць залежаць ад стану іх здароўя. Частку пасажыраў аўтобуса,  тых, хто не пацярпеў,  ужо даставілі дадому. Перавозку арганізавала адміністрацыя Пскоўскай вобласці.