Справа аб забойстве шасці чалавек у Магілёве

15 мая 2015

Следчы камітэт Беларусі ацэніць дзеянні камунальных служб у справе аб забойстве шасці чалавек у Магілёве. Нагадаем, напярэдадні там затрымалі трох чалавек: двое мужчын і адну жанчыну. Іх абвінавачваюць у забойстве шасцярых чалавек. Вядома, што змоўшчыкі шукалі адзінокіх людзей, якія вялі асацыяльны лад жыцця, заключалі з імі дагавор на нерухомасць. Аднак неўзабаве кліенты знікалі. Выйсці на след чорных рыелтараў удалося, калі злачынцы рыхтавалі замах на чарговую ахвяру. Пазбавіць жыцця яны збіраліся 51-гадовага магіляўчаніна. Але яго ўдалося выратаваць. Акрамя таго, летась у лістападзе ў міліцыю звярнуўся сваяк аднаго са зніклых. Згодна з дакументамі, чалавека перасялілі ў вёску пад Мінскам, але знайсці яго аказалася немагчыма. У выніку праваахоўнікі выйшлі на сямейную пару, якую раней ужо судзілі за махлярства. Мужа і жонку затрымалі як раз у той момант, калі яны везлі ў лес чарговую ахвяру.

Юлія Латышэвіч, саветнік старшыні Следчага камітэта Беларусі:

"Абвінавачаныя жыхары Магілёва аказвалі рыелтарскія паслугі асобам, што вялі асацыяльны лад жыцця. Яны ажыццяўлялі здзелкі куплі-продажу сваёй кватэры, атрымлівалі грошы, і абвінавачаныя пад рознымі прычынамі вывозілі іх у лясны масіў горада Магілёва, дзе ўчынялі іх забойства шляхам удушэння".

У Следчым камітэце звярнулі ўвагу на тое, што на могілках у Магілёўскім раёне, дзе былі знойдзеныя целы, не было сістэмы і ўліку пахаванняў. Па выніках расследавання адпаведным службам следства вынесе шэраг прадстаўленняў.